Каралева Вялікабрытаніі выступіць з троннай прамовай у парламенце

27 мая 2015

Каралева Вялікабрытаніі Лізавета Другая выступіць сёння з троннай прамовай у парламенце. Чакаецца, што яна абвесціць аб арганізацыі рэферэндуму аб далейшым знаходжанні краіны ў Еўрасаюзе. Гэта абяцаў прэм'ер Дэвід Кэмеран перад парламенцкімі выбарамі, а ў маі яго Кансерватыўная партыя перамагла. Адзначым, тронную прамову для каралевы пішуць ва ўрадзе. І, тым не менш, яна надзвычай значная для палітычнай сістэмы краіны, паколькі сімвалізуе значнасць манархіі.