У Рыме паліцыя ўзмацняе меры бяспекі

30 марта 2018

Да Вялікадня рыхтуецца і Ватыкан. У Рыме паліцыя ўзмацняе меры бяспекі. Улады атрымалі дзясяткі званкоў пра тэракты, якія нібы рыхтуюцца. І штораз трывога аказвалася лжывай. У цэнтры італьянскай сталіцы з чацвярга працуе так званая зялёная зона. Тут забаронена правядзенне акцый пратэсту і праезд грузавікоў. А ўсе астатнія машыны надглядаюць, каб не дапусціць правоз зброі або ўзрыўчаткі.