У Бараўлянах будуюць новую паліклініку, разлічаную на 800 наведванняў за змену

24 августа 2021

У Бараўлянах будуюць новую паліклініку. Установа аховы здароўя з'явіцца ў комплексе Мінскай цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы.  Паліклініка сяміпавярховая, разлічана на 800 наведванняў за змену. Яна акажа амбулаторную дапамогу не толькі жыхарам Бараўлянскага сельскага савета, але і навакольных населеных пунктаў. 

Будаўніцтва паліклінікі ў Бараўлянах пачалося вясной. Цяпер вядуцца мантажныя  работы. Плануецца, што аб'ект здадуць у 2023 годзе.