Абмежаванне на наведванне лясоў дзейнічае амаль па ўсёй Беларусі

30 апреля 2024

У Беларусі з наступленнем па-летняму цёплага надвор'я зноў уводзяць абмежаванне на наведванне лясоў. Добры плюс і сухасць адбіваюцца на пажаранебяспечным становішчы.

Паводле інфармацыі Мінлясгаса краіны, пабываць сёння можна толькі ў масівах 9 раёнаў рэспублікі. З іх 6 знаходзяцца ў Віцебскай вобласці, два ў Магілёўскай і адзін - Лагойскі - у Мінскай вобласці.

Наведваць лясы ў астатніх раёнах краіны забаронена.