У Інданезіі вывяргаецца вулкан Руанг - слуп попела падняўся на 19 км

30 апреля 2024

У Інданезіі зноў вывяргаецца вулкан Руанг. Слуп дыму і вулканічнага попелу падняўся на 19 кіламетраў. Узровень небяспекі ў раёне агністай гары павышаны да максімальнага, чацвёртага.

Руанг ужо вывяргаўся ў гэтым месяцы двойчы.

Перад гэтым было эвакуіравана больш як 800 чалавек. Быў зачынены мясцовы аэрапорт, што прывяло да адмены больш як 40 авіярэйсаў.