Прыём грамадзян у Савеце Рэспублікі: з просьбамі або па параду да Наталлі Качанавай беларусы прыехалі з розных рэгіёнаў

30 апреля 2024

Разабрацца ў праблемах і давесці іх да лагічнага завяршэння: у Савеце Рэспублікі праходзіць прыём грамадзян, з беларусамі размаўляе Наталля Качанава. З просьбамі  або па параду людзі прыехалі з розных рэгіёнаў краіны. У разглядзе  пытанняў удзельнічаюць і запрошаныя службовыя асобы. На парадку дня - жыллёвыя пытанні, сацыяльная сфера, водазабеспячэнне, ахова здароўя, грамадскі парадак і не толькі. Так,  шматдзетная сям'я хацела б палепшыць свае жыллёвыя ўмовы, але ў Пухавіцкім раёне наогул не будуецца жыллё для тых, хто мае патрэбу ў ім. А жыхарка Смалявіч звярнулася з набалелай праблемай па ўсталяванні меж зямельнага ўчастку.

2 мая сенатары правядуць адзіны дзень прыёму грамадзян у Гомельскай вобласці

Парламентарыям такія сустрэчы дазваляюць аб'ектыўна ацаніць сітуацыю ў рэгіёнах і ў асобных сферах, якая прымусіла грамадзян звярнуцца па дапамогу. З пачатку года сенатары разгледзелі каля 1200 зваротаў. Добра сябе зарэкамендавала і практыка выязных прыёмаў. Наступны адзіны дзень прыёму грамадзян сенатары правядуць 2 мая па ўсёй Гомельскай вобласці.