Мінск занесены на Рэспубліканскую дошку гонару: сярод пераможцаў 16 арганізацый і 2 раёны

30 апреля 2024

Лепшыя ў сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця. Па выніках работы за мінулы год Мінск занесены на Рэспубліканскую дошку гонару. Сёння яе ўрачыста адкрылі. Сярод пераможцаў адразу 16 арганізацый і 2 раёны сталіцы - Маскоўскі і Цэнтральны.

Развіццё беларускай сталіцы ідзе комплексна. Сярод прыярэтатаў - устойлівая работа эканомікі і падтрымка шматдзетных сем'яў, якаснае жыллё і крокавая даступнасць сацыяльнай інфраструктуры. Так, у новых мікрараёнах узводзяць школы і дзіцячыя сады, будуюць паліклінікі і мадэрнізуюць бальніцы. У найбліжэйшыя дні адкрыецца новы хірургічны корпус 11-й бальніцы. На яго базе размесціцца гарадскі цэнтр паталогіі галавы і шыі, адзінае ў рэспубліцы аддзяленне для аказання стаматалагічнай дапамогі маламабільным пацыентам. Дарэчы, сярод значных медыцынскіх новабудоўляў - зараз больш за дзясятак аб'ектаў, у тым ліку інфекцыйны стацыянар, траўматалагічны корпус 6-й бальніцы, новы будынак наркалагічнай службы, паліклініка Мінскага анкацэнтра.

Ад сацыяльнай прывабнасці да інвестыцыйнай. Сярод рэгіёнаў краіны больш за 30 % валавога ўнутранага прадукту - у Мінска. Драйвер эканамічнага развіцця сталіцы - магутны прамысловы комплекс, у складзе якога звыш 200 прадпрыемстваў. Пашыраюцца магчымасці для развіцця бізнес-ініцыятыў на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны і гарадскога тэхнапарку, які сёлета прырасце новымі пляцоўкамі.