У Беларусі павялічылася колькасць безнаяўных плацяжоў

6 апреля 2020
Беларусы ўсё часцей прытрымліваюцца рэкамендацый  Нацбанка і пераходзяць на дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне. Так, попыт на дастаўку гатовай ежы праз інтэрнэт вырас на 30 %, электронікі - амаль на столькі ж. Разам з тым, павялічылася і колькасць безнаяўных плацяжоў. 

Артур Карповіч, дырэктар Асацыяцыі прадпрыемстваў анлайн-гандлю: "Сёння дастаўка тавараў часцяком ажыццяўляецца  бескантактна. Па просьбе спажыўцоў, можна пакінуць прадукты харчавання, тавары нехарчовыя, першай неабходнасці, якія замоўленыя праз інтэрнэт-магазін, каля дзвярэй. І пракантраляваць кур'еру, што сапраўды менавіта з гэтай кватэры, гэты спажывец, гэты тавар забраў".

Разам з тым, адваротная дынаміка назіраецца ў білетных аператараў і турагенцтваў. У гэтых сферах куплянне праз інтэрнэт скараціліся больш чым на 30 %.