У Беларусі ўзмоцнены меры засцярогі ад распаўсюджвання каранавіруса

22 января 2020
У Нацыянальным аэрапорце Мінск пасажыры з краін, дзе выяўлена захворванне, праходзяць санітарна-каранцінны кантроль. Спецыялісты РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі пастаянна адсочваюць дынаміку развіцця віруса ў свеце і гатовы да дыягностыкі ўзбуджальніка захворвання спосабам, які рэкамендуе Сусветная арганізацыя аховы здароўя. 

Тым часам тураператары раяць падарожнікам насіць маскі, а таксама адмовіцца ад дрэнна праваранага ці прасмажанага мяса. Спецыялісты лічаць, што заражэнне магло пачацца  ад мяса марскіх або сухапутных млекакормячых.