Кітай запусціць на Месяц Нефрытавага зайца

26 ноября 2013
Кітай рыхтуе да запуску на Месяц даследчы апарат Чан'э-3 і месяцаход пад назвай Нефрытавы заяц. Незвычайную назву месяцаход атрымаў дзякуючы галасаванню ў Інтэрнэце. Заяц, у гонар якога назвалі месяцаход, з'яўляецца персанажам кітайскага фальклору. Чан'э-3 і Нефрытавы заяц паднімуцца на арбіту з дапамогай ракеты-носьбіта.