У Беларусі стартавала першае цэнтралізаванае тэсціраванне

12 июня 2018

Гадзіну таму ў Беларусі стартавала першае цэнтралізаванае тэсціраванне. Сёння ў 11 раніцы амаль 25 000 абітурыентаў селі за парты, каб здаць беларускую мову. Доўжыцца іспыт 1 гадзіну 20 хвілін. Сёлета, каб працягнуць удзел ва ўступнай гонцы, рускую або беларускую мову трэба здаць не менш як на 10 балаў. Для спецыяльнасцяў філалагічнага профілю парог 25 балаў.

Наступнае ЦТ - па рускай мове - пройдзе ў гэты чацвер, 14 чэрвеня.