Дэйв Вайсер сустрэўся з дырэктарам ПВТ Усеваладам Янчэўскім

15 мая 2017

Кіраўнік найбуйнейшага міжнароднага сэрвісу заказу таксі Gett сёння наведаў беларускі Парк высокіх тэхналогій. Заснавальнік ізраільскай кампаніі Дэйв Вайсер сустрэўся з дырэктарам ПВТ Усеваладам Янчэўскім. Бакі абмеркавалі будучае развіццё анлайн-сэрвісу і ўкараненне тэхналогій штучнага інтэлекту ў Беларусі. Нагадаем, што людзіруючы гулец на сусветным рынку карпаратыўнага таксі нядаўна ажыццявіў буйную здзелку і набыў кампанію Juno (рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій) з цэнтрам распрацоўкі ў Мінску. Сэрвіс актыўна тэсціраваўся ў Нью-Ёрку і стаў адным з самых папулярных у пасажыраў мегаполіса. Два гады назад гэты праект запусцілі Ігар Магазіннік і Тальмон Марка - заснавальнікі вядомага месенджара Вайбер, распрацаванага ў Беларусі. Сёння сэрвісамі Gett і Juno цікавяцца найбуйнейшыя сусветныя карпарацыі. Да прыкладу, аўтамабільны канцэрн Фальксваген інвесціраваў у кампанію 300 мільёнаў долараў і зараз актыўна займаецца развіццём беспілотных тэхналогій. За апошні час кампаніі Gett атрымалася прыцягнуць парадку 640 мільёнаў долараў інвестыцый.

Дэйв Вайсер, заснавальнік і саўладальнік анлайн-сэрвісу таксі Gett: "Juno дасягнуў каласальных вынікаў за вельмі кароткі тэрмін, дзякуючы талентам, якія знаходзяцца тут. Мы жадалі б узмацніць той капітал тэхналагічны, які мы зараз тут маем і мы будзем далей яго развіваць дзякуючы зноў жа таму, што зроблена зараз у індустрыі з пункта погляду падаткаабкладання, з пункта погляду інстытутаў і развіцця талентаў у галіне айці-стартапаў. Зараз адбываецца рэвалюцыя ў галіне транспарту - беспілотнікі. Мы стаім ля вытокаў таго, калі з дапамогай гэтых тэхналогій. Будуць кіраваць аўтамабілямі будучыні".

Усевалад Янчэўскі, дырэктар Парка высокіх тэхналогій: "У нас быў цэнтр распрацоўкі кампаніі Juno таксама вельмі вядомай. Сёння гэта аб'яднаная кампанія Juno-Gett. Мы вельмі рады таму, што яны сёння тут у Беларусі працягваюць і будуць нарошчваць сваю працу. Для нашай краіны гэта вельмі добры знак. Вельмі добры знак для Парка высокіх тэхналогій. Найважнейшае тое, то што як раз сёння абмяркоўвалі, што разам з гэтай кампаніяй да нас прыйдзе не проста капітал, не проста інвесціраванне, а новыя ідэі, новыя тэхналогіі. Беларусь можа апынуцца ў цэнтры тых тэхналагічных змен, якія сёння адбываюцца ў свеце, а гэта, мабыць, найважнейшае і самае ключавое".

Анлайн-сэрвіс па заказе таксі Gett сёння працуе больш чым у ста гарадах па ўсім свеце. Даступны ў ЗША, Ізраілі, Вялікабрытаніі і Расіі. Тэхналогія Gett выкарыстоўвае алгарытмы прадказання попыту і штучны інтэлект. Нараўне з іншымі прарыўнымі тэхналогіямі, гэта служыць асновай для стварэння беспілотных аўтамабіляў наступнага пакалення.