У Беларусі скарочаны тэрмін дзяржрэгістрацыі нерухомасці і здзелак з ёй

2 февраля 2015

У Беларусі скарочаны тэрмін дзяржрэгістрацыі нерухомасці і здзелак з ёй для юрыдычных асоб і бізнесменаў да 5 рабочых дзён. Паводле пастановы Савета Міністраў, прадугледжаны тэрміновы парадак - на працягу аднаго рабочага дня з моманту падачы дакументаў. Як растлумачылі ў Дзяржкаммаёмасці, калі заяўка падаецца ў арганізацыю, якая рэгіструе, да 16 гадзін, то ў выпадку неабходнасці дакументы можна будзе забраць і ў той жа рабочы дзень.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя