У Францыі актывісты разграмілі аўтобусы "Нацыянальнага фронту".

27 февраля 2017
Прыхільнікі партыі накіроўваліся ў Нант на перадвыбарны мітынг Марын Ле Пен. На адной з трас шлях ім перагарадзілі агрэсіўныя людзі ў масках. Яны падпалілі покрыўкі, адзін з аўтобусаў аблілі фарбай. Абышлося без пацярпелых. Між тым раней у Нанце прайшла акцыя пратэсту, якая сабрала больш за тры тысячы чалавек. Яе ўдзельнікі патрабавалі адмены выступлення Ле Пен. Тады пацярпелі сем паліцэйскіх, чацвёра актывістаў затрыманыя.