Праект да Еўрапейскіх гульняў адкрыўся ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў

8 июня 2019

"Спорт – гэта высокае мастацтва" - яшчэ адзін праект, прысвечаны Еўрапейскім гульням, адкрыўся ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Гэта маштабная экспазіцыя архіўнага і сучаснага фота, плакатаў, відэаматэрыялаў, скульптурных аб'ектаў. У міжнародным мастацкім праекце ўдзельнічаюць 12 краін. Азербайджан, напрыклад, выставіў скульптуры, якія стваралі да І Еўрапейскіх гульняў, яны праходзілі ў Баку.

У праграме выставы таксама перформансы, кінапаказы, прэс-канферэнцыі і тэматычныя дыскусіі.