Выданне сярэдзіны 16 стагоддзя папоўніла калекцыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

27 мая 2014
Электронную копію вядомай Малой падарожнай кніжыцы Францыска Скарыны сёння прэзентаваў беларусам кіраўнік Камітэта па справах СНД, адкрываючы навукова-практычную канферэнцыю, прысвечаную развіццю Саюзнай дзяржавы. Адна з галоўных тэм форуму - інтэграцыя не толькі эканамічная і палітычная, але і культурная. Захаванне гістарычнай памяці, патрыятычнае выхаванне моладзі на прыкладзе галоўнай падзеі мінулага стагоддзя - Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне - сёння агульная мэта для Беларусі і Расіі.
Леанід Слуцкі, старшыня камітэта Дзярждумы Расіі па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі: Такія канферэнцыі нам усім патрэбныя. Яны яшчэ раз прымушаюць нас задумацца аб нашым мінулым, сучаснасці і будучыні, якую мы будзем будаваць для нашых дзяцей. Успомнім урокі Другой сусветнай вайны і пагаворым. У нас ёсць недахопы, дзесьці недастаткова звяртаем увагу на праблемныя ўчасткі ў саюзным будаўніцтве.

Аднак тэму сацыяльна-эканамічнай інтэграцыі на форуме ўсё ж не змаглі абысці. Як было адзначана, за час існавання Саюзнай дзяржавы сумесна рэалізавана больш за 50 сацыяльных і эканамічных праграм. Тавараабарот паміж Расіяй і Беларуссю дасягнуў 40 мільярдаў долараў.