У Беларусі з-за ветру без электрычнасці засталіся 240 населеных пунктаў

23 января 2020
З-за магутнага ветру амаль у 240 населеных пунктах Беларусі былі праблемы з электрычнасцю на працягу сутак. Такія звесткі Белэнерга. Адключэнні аператыўна ліквідаваліся аварыйнымі брыгадамі. На гэтую гадзіну электразабеспячэнне адноўлена амаль ва ўсіх населеных пунктах. Напярэдадні парывы ветру да 21 метра за секунду зрывалі дахі будынкаў, валілі дрэвы. Гэта кадры наступстваў стыхіі ў вёсцы Доўгая Чэрыкаўскага раёна. Тэрыторыю малочна-таварнай фермы зараз аднаўляюць. 
На сёння ў Беларусі таксама аб'яўлена штармавое папярэджанне. Чакаецца парывісты вецер і снегапад.