Сёння на Алімпійскіх гульнях у Бразіліі разыграюць 14 камплектаў медалёў

8 августа 2016

У двух відах за ўзнагароды пазмагаюцца і беларусы. У цяжкай атлетыцы будзем хвалявацца за Станіслава Чадовіча, ён выступіць у катэгорыі да 62 кілаграмаў. Спаборніцтвы для штангіста стартуюць у гадзіну ночы па беларускім часе. Ілья Чаргейка і Віталь Бубновіч у 15:00 пачнуць выступленне ў кваліфікацыі ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Сёння ж у гэтым відзе пройдзе фінал. А вось у плаванні ўначы беларусам хвалявацца не за каго. Віктар Стасяловіч і Мікіта Цмыг не прабіліся ў паўфіналы стомятроўкі на спіне.