Эвакуіраваныя з Ухані беларусы застануцца ў бальніцы ў Казахстане да здымання карантыну

3 февраля 2020
Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Нашы медыкі знаходзяцца ў сталым кантакце з калегамі. Вырашаецца таксама пытанне аб транспартаванні беларускіх грамадзян на радзіму.

У горадзе Ухань дабудавалі бальніцу для заражаных каранавірусам

Тым часам кітайскія будаўнікі ўжо ўзвялі новую бальніцу ва Ухані. Яе пабудавалі ў рэкордныя тэрміны - усяго за 8 дзён. І ўжо сёння там прымуць першых пацыентаў. Колькасць ахвяр новага тыпу каранавіруса за месяц перавысіла колькасць памерлых ад атыповай пнеўманіі SARS у 2002-2003 за год. Тады вірус забраў амаль 350 жыццяў. 

Інфікаваных каранавірусам у Кітаі больш за 17 000

На сёння сумная статыстыка налічвае ўжо больш як 360 чалавек. Заражаных толькі ў Кітаі больш за 17 000. Колькасць інфікаваных расце кожны дзень. Пнеўманія новага тыпу выяўленая ў 24 краінах. Тайскія медыкі сцвярджаюць, што стварылі камбінацыю лекаў для лячэння каранавіруса. Гэта прэпараты супраць СНІДу і сродкі ад грыпу - яны дапамаглі за 48 гадзін вылечыць пацыентку. Стукнуў вірус і па фінансавым сектары. Сённяшнія таргі на біржах Шанхая і Шэньчжэня адкрыліся абвалам асноўных індэксаў больш як на 8 %.