Зараз хакеем жыве практычна ўвесь свет

10 мая 2014

У красавіку Вільнюс прымаў першы дывізіён чэмпіянату. Літоўская зборная прайсці ў эліту не змагла, але мяркуючы па росце цікавасці да хакея, там усё яшчэ наперадзе. А пакуль па ўражанні і выдатнае хакейнае відовішча нашы суседзі гатовыя ехаць у Беларусь.


Расказвае Андрэй Лапцёнак: На апошнім матчы чэмпіянату свету па хакеі ў групе B першага дывізіёна, (нагадаю, гэта трэці ўзровень міжнароднага хакея), тут на Сіменс-Арэна стадыён быў поўны - 7500 гледачоў. У складзе зборнай Літвы ўпершыню за 9 гадоў вызначыўся, ён, дарэчы, і стаў у выніку лепшым бамбардзірам чэмпіянату - гулец Нью Джэрсі Дэвілс 35-гадовы Дайніус Зубрус.


Хтосьці гаворыць, пакуль поспехі баскетбольнай Літвы аб'ектыўна стрымліваюць развіццё хакея. Зрэшты, апошнія гады колькасць дзяцей, якія займаюцца хакеем, вырасла ўдвая.


Зараз галоўная задача - пабудаваць як мага больш каткоў. Прыклад суседняй Беларусі ў гэтым сэнсе паказальны. А тут яшчэ і свята вялікага хакея, якое стартавала напярэдадні ў Мінску. Апошні раз хакейная эліта ў гэтым рэгіёне змагалася за медалі ў 2006 годзе, калі сусветная чэмпіёнская гонка праходзіла ў Рызе, сталіцы Латвіі.


Паехаць паглядзець на зорак першай велічыні. Магчымасцяў не толькі ў літоўцаў, а ва ўсіх жыхароў адзінай Еўропы зараз дастаткова.


Для ўдзельнікаў, балельшчыкаў, якія маюць на руках білеты на матчы чэмпіянату, Беларусь адмяніла візы. Акрамя таго, паміж Літвой і Беларуссю напярэдадні чэмпіянату былі ўстаноўлены выдатныя транспартныя зносіны, у якіх безумоўнае лідарства трымае чыгунка.