Сёння ў Мінск-Арэне адбудзецца вячэрняе шоу амерыканскай спявачкі Ланы Дэль Рэй

12 июня 2013
Нягледзячы на прастуду і адмены канцэртаў у Маскве і Пецярбургу, яна прыляцела ў Беларусь. Сёння ў Мінск-Арэне адбудзецца вячэрняе шоу амерыканскай спявачкі Ланы Дэль Рэй.

Славу Лана Дэль Рэй атрымала спачатку ў Інтэрнэце. Яе кампазіцыя Video Games, кліп для якой яна зманціравала сама, зрабіла сапраўдны фурор.