У гарадской бальніцы нумар адзін горада Брэста пабудавалі новы кіслародны вузел

13 сентября 2021

Новы кіслародны вузел пабудавалі ў Брэсце. Ён з'явіўся ў гарадской бальніцы нумар адзін і будзе бесперабойна забяспечваць установу кіслародам. Вадкі газ прывозяць у бальніцу ў балонах. А вузел хутка размяркоўвае яго па аддзяленнях праз падземныя трубы. Дзякуючы  рэканструкцыі,  кісларод зараз  ёсць амаль у кожнай палаце. Усяго ў бальніцы працуе 226 кіслародных пунктаў. Сёння аксігенатэрапію часта прызначаюць пацыентам з цяжкай формай каранавіруса. Такое лячэнне дапамагае аднавіць недахоп кіслароду ў крыві.

Магутнасць аб'екта прадугледзелі з запасам. На вузле паставілі дзве вялікія ёмістасці аб'ёмам па пяць тон кожная. Так што пры неабходнасці пастаўкі кіслароду ў бальніцу можна лёгка  павялічыць.