Сёння свой 100-гадовы юбілей адзначае мінчанка Соф'я Абрамава

19 августа 2013
Зараз на святочную вячэру яна чакае дзяцей, унукаў і нават праўнукаў. Павіншаваць доўгажыхарку прыехалі і гарадскія ўлады. Так атрымалася, што хрысцілі Соф'ю ў свята Праабражэння Гасподняга. Усё сваё жыццё доўгажыхарка прысвяціла працы ў сферы абслугоўвання.

За сваё жыццё яна бачыла рэвалюцыю і дзве сусветныя вайны, нараджэнне і крах Савецкага Саюза і жыццё суверэннай Беларусі. А зараз яна марыць, каб гэты юбілей быў не апошні.