Сёння пачнецца падача дакументаў у сярэднеспецыяльныя навучальныя ўстановы

20 июля 2018

Спецыяльнасці, звязаныя з тэхнікай і тэхналогіямі, з дрэва- і металаапрацоўкай, машынабудаваннем - вось топ прафесій на рынку працы Беларусі. Менавіта па такіх профілях сёлета ў Мінадукацыі паступіла больш за ўсё заявак ад патэнцыяльных працадаўцаў. Сёння пачнецца падача дакументаў у сярэднеспецыяльныя навучальныя ўстановы. Каб вызначыцца з будучыняй, у выпускнікоў 9-х і 11-х класаў будзе каля двух тыдняў.

Сяргей Каспяровіч, начальнік упраўлення Міністэрства адукацыі Беларусі: "Прыём у ССНУ - гэта вельмі важны працэс, які звязаны з забеспячэннем кадравых патрэбнасцяў у першую чаргу нашай эканомікі. І апошні час моладзь усё часцей звяртае свой позірк на ССНУ, і гэта не толькі тыя людзі, якія не паступілі ў ВНУ, гэта і маладыя людзі, якія жадаюць перш атрымаць сапраўды сярэднеспецыяльную адукацыю альбо нават рабочую прафесію, а затым ужо пры неабходнасці атрымліваць вышэйшую адукацыю. У ССНУ ёсць некалькі новых спецыяльнасцяў. Адна з іх звязаная з электронным мерчэндайзінгам. Спецыяльнасць новая. Мы спадзяемся, што яна будзе запатрабаваная".

Нагадаем, падача дакументаў у ВНУ на бюджэтную форму навучання скончылася ў аўторак. Зараз ідзе залічэнне. Завершыцца ўступная кампанія 6 жніўня.