Францыя дзякуе Беларусі за падтрымку ў сувязі з бядой Нотр-Дам-дэ-Пары

16 апреля 2019

Гэтае няшчасце шакіравала французаў. Гэта заявіў у Мінску кіраўнік камісіі французскага сената, кіраўнік парламенцкай групы дружбы Шарль Генэ. Дэлегацыю сёння прымалі ў Савеце Рэспублікі. Як адзначыў Міхаіл Мясніковіч, наша краіна шчыра шкадуе аб пажары ў саборы Парыжскай Божай Маці. Беларусы, як і ўсе неабыякавыя, успрынялі гэтую бяду як сваю.

Шарль Генэ, намеснік старшыні камісіі сената Францыі, старшыня групы дружбы "Францыя - Беларусь": "Я дзякую Вам за спагаду, якую выказвае ваша краіна. Вашы словы кладуцца на сэрца. Гэтая навіна звалілася як снег на галаву. Даведаліся напярэдадні вечарам з інфармацыйных стужак. І сапраўды зараз такое пачуццё, як быццам частка нас саміх згарэла ў гэтым полымі. Гэта тысячагадовая гісторыя, і мы адчуваем гэты боль усім целам".