Чатыры новыя цягнікі метро ад "Штадлер Мінск" з'явяцца ў мінскім метро восенню

21 марта 2019

Камфорт і бяспеку новага пяцівагоннага цягніка "Штадлер Мінск" ужо восенню ацэняць пасажыры сталічнай падземкі. Кантракт заключаны на пастаўку  адразу чатырох саставаў. Яны будуць курсіраваць  па другой ветцы метро. Зборку пачнуць летам. На заводзе напярэдадні прэзентавалі  першы такі састаў. 

Цягнік абсталяваны сядзеннямі, што паўтараюць  форму цела, скразнымі пралётамі ад галавы да хваста саставу, а таксама камерамі па ўсім перыметры. Сёння "Штадлер Мінск" забяспечвае 15 % абароту ўсёй групы кампаній Stadler.