Роза Рымбаева - залаты голас Казахстана - у Актуальным інтэрв'ю

13 ноября 2013

У дзяцінстве яна, дачка пуцявога абходчыка з-пад Сяміпалацінска, выходзіла сустракаць чыгуначныя саставы, каб пад шум колаў загартаваць свой унікальны голас - лірычнае сапрана дыяпазонам чатыры актавы. У будучыні ёй пакорацца не толькі савецкія, але і сусветныя падмосткі. Яна - Роза Рымбаева, залаты голас Казахстана і спяваючы салавей Сярэдняй Азіі. Эксклюзіўныя прызнанні глядзіце сёння ў Актуальным інтэрв'ю ў рамках інфармацыйнага канала Панарама.