З 4 чэрвеня на Кубе пачнуць працаваць 118 інтэрнэт-кафэ

29 мая 2013

Урад Кубы заявіў, што 4 чэрвеня ў краіне пачнуць працаваць 118 інтэрнэт-кафэ. Гадзіна карыстання, праўда, будзе каштаваць у сярэднім як чвэрць месячнай зарплаты. Урад будзе маніторыць інтэрнэт-трафік і абяцае спыніць доступ карыстальніка ў Сетку, калі ён парушыць нормы этычных паводзін кубінскай дзяржавы. Зараз большасць кубінцаў могуць выйсці ў Інтэрнэт толькі на працы або ў гатэлях люкс-класа.