"Глебаўскі плот" з'явіўся ў Мінску

24 августа 2018

Больш за дзясятак выпускнікоў Мінскага мастацкага каледжа імя Глебава сёння ўжо студэнты Акадэміі мастацтваў - апошнія дні лета правялі з фарбай і пэндзлямі. Яны зрабілі памятны падарунак сваёй альма-матар. Праект здадуць 1 верасня, ужо 3-га афіцыйна прадставяць гораду. Пра незвычайную працу - Наталля Бардзілоўская.

Той выпадак, калі за малюнкі на агароджы не лаюць, а дзякуюць. З дзесяціметровай шэрай сцяны юныя творцы робяць арт-аб'ект. Пазначыць: тут навучаюцца мастакі.

Летні пейзаж абраны не дзеля сезона. Яркія кветкі на фоне шэрай травы застануцца, нават калі ляжа снег.

Моладзь з усіх куткоў Беларусі. Будзённы гарадскі пейзаж у фантастычны ператварае і да Года малой радзімы.

Мастацтва на агароджах - не першы вопыт навучэнцаў каледжа. Юным майстрам належаць мінулагоднія роспісы да юбілея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і яе прысутнасці ў Беларусі. Будучыя прафесіяналы далучаюцца да легальных аматараў стрыт-арта.

Гэта незвычайны расфарбаваны плот. Гэта арт-аб'ект, які з часам будзе толькі набываць каштоўнасць, бо почырк і аўтографы гэтых рабят у будучні стануць напамінам пра першыя крокі, мабыць, вялікіх майстроў.

Не сакрэт, "глебаўка" - альма-матар выдатных дзеячаў беларускага выяўленчага мастацтва.