Праваслаўныя ўспамінаюць Мікалая Цудатворца

22 мая 2017

Сёння Праваслаўная царква ўспамінае аднаго з самых любімых у народзе святых - Мікалая Цудатворца або Мікалая Угодніка. Яго шануюць як вялікага лекара, які здольны вылечыць хваробы, завуць апекуном падарожнікаў, маракоў, купцоў і дзяцей. Здаўна верылі, што ў дзень Мікалая Угодніка прыходзіць цяпло і прыемнае вясновае надвор'е. Дзень святога святкуюць не толькі ў маі, але і ў снежні. Сённяшняе свята прысвечана даце, калі астанкі Мікалая Цудатворца прыбылі з Турцыі ў італьянскі горад Бары.

іерэй Уладзімір Далгаполаў, клірык Свята-Духава кафедральнага сабора г. Мінска:

"Міры Лікійскія - родны горад свяціцеля Мікалая - быў час, апынуўся пад уладай іншаверцаў-мусульман, і ў гэтым вышэйшая Божая воля; каб мошчы прападобнага сталі даступныя для шанавання ўсім хрысціянам, іх перавезлі ў італьянскі горад Бары. Яны і знаходзяцца зараз там, і ўсе вернікі маюць магчымасць убачыць іх і ім памаліцца".

Сённяшняе свята таксама завуць Міколам Летнім або Міколам Вясновым. У гэты дзень прынята садзіць бульбу і сеяць ярыну.