На выставе "Белагра" свае дасягненні прадэманстравалі 25 краін

11 июня 2017

І ад высокіх перамоў да тэм, што называецца, ад зямлі. Самае "смачнае" на выставе "Белагра" ацэньвалі дэлегацыі Расіі і Малдовы. Наведванне маштабнага форуму было абавязковым пунктам праграмы. Цікавасць высокіх гасцей да дасягненняў АПК зразумелая: у гэтую галіну мы ўклалі многае і гатовы дзяліцца і тэхналогіямі, і вопытам, і прадуктамі пад маркай "Зроблена ў Беларусі".

Сёлета ў выставы была самая вялікая пляцоўка - 50 тысяч квадратных метраў, яна размясцілася пад Мінскам. Свае дасягненні прадэманстравалі 25 краін, у тым ліку, зразумела, і Беларусь - лепшыя ўзоры нашай тэхнікі, селекцыі раслін і кустоў, абсталявання для перапрацоўкі і, вядома, прадукты харчавання.

Пяць дзён на "Белагра" - гэта пастаянны рух дэлегацый з Расіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы, Егіпта, Пакістана, Кітая і нават афрыканскіх краін. Перамовы, семінары, тэсціраванне, зняцце проб і першыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве і пастаўках нашых тавараў. Так, Афрыканскі экспартна-імпартны банк з нашым Банкам развіцця гатовыя крэдытаваць сельгасвытворцаў з Чорнага кантынента пад набыццё нашай тэхнікі, кітайцы гатовыя інвесціраваць у беларускую харчовую перапрацоўку. Пакістану падабаецца наша дзіцячае харчаванне, Егіпет гатовы пераймаць вопыт узвядзення малочна-таварных фермаў.

Пакуль дакладны спіс сум кантрактаў толькі падлічваецца. Бізнесу, зразумела, трэба ўсё ўзважыць і абдумаць.

Дарэчы, прынята рашэнне ў наступным годзе падоўжыць працу выставы яшчэ на адзін дзень.