Праваслаўныя сёння адзначаюць Сёмуху

16 июня 2019

Праваслаўныя сёння адзначаюць адно з дванаццаці галоўных царкоўных святаў - Сёмуху. Згодна з паданнем, на 50-ты дзень пасля Вялікадня на вучняў Хрыста сышоў Святы Дух і яны атрымалі магчымасць прапаведаваць на розных мовах. На Сёмуху ў храмах  праводзіцца адна з самых прыгожых службаў  у годзе. Цэрквы ўпрыгожваюць кветкамі і галінкамі дрэў. Святары апранаюцца ў зялёнае адзенне. Гэты колер сімвалізуе абнаўленне.