Прэзідэнт Беларусі сёння прыме ўдзел у самітах СНД і ЕАЭС

11 октября 2017

Дні вялікай еўразійскай палітыкі ў Сочы. Адразу два саміты - СНД і ЕАЭС, значныя для краін інтэграцыі, пройдуць сёння на чарнаморскім узбярэжжы. У іх прыме ўдзел Прэзідэнт Беларусі. Аб парадку дня пасяджэнняў Вольга Макей.

Саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД называюць самай значнай падзеяй Садружнасці сёлета. І справа не толькі ў парадку дня перамоў (а прэзідэнты абмяркуюць каля 20-ці тэм), больш важнае тое, што для лідараў гэта магчымасць сустрэцца і асабіста абмеркаваць усе самыя вострыя пытанні.

Борт нумар 1 з Беларусі на чарнаморскім узбярэжжы прызямліўся напярэдадні. У Сочы Аляксандр Лукашэнка з рабочым візітам. І, мяркуючы па парадку дня, перагаворны дзень будзе насычаным.

Адна з цэнтральных тэм - адаптацыя Садружнасці да новых рэалій. Гэта відавочна, аб'яднанне павінна развівацца, не стаяць на месцы. Вядома, будуць гаварыць аб супрацоўніцтве ў эканоміцы, гуманітарнай, абароннай сферах. Як вядома, 2017-ы ў СНД - Год сям'і. Таму адным з самых значных дакументаў маючага адбыцца саміту называюць сумесную заяву кіраўнікоў дзяржаў аб падтрымцы інстытута сям'і. Лідары абмяркуюць і канвенцыю аб супрацоўніцтве ў даследаванні касмічнай прасторы з мірнымі мэтамі. Традыцыйна на такіх сустрэчах шмат пытанняў з гуманітарнага блока. СМІ ўжо прыадкрывалі таямніцу, што 2019-ы ў Садружнасці плануюць аб’явіць Годам кнігі, а 2020-ы - Годам 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай. Але гэта ў выпадку, калі сёння лідары ўзгодняць гэтыя планы.

Глебу для перамоў на вышэйшым узроўні напярэдадні рыхтавалі кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў СНД. У Сочы прайшоў Савет міністраў замежных спраў.

Ну а другая палова сённяшняга перагаворнага дня будзе прысвечана рабоце Еўразійскага эканамічнага саюза. У 2017-м узаемны гандаль паміж краінамі ажывіўся пасля спаду летась. Тым не менш, застаецца шэраг праблем. Што перашкаджае ператварыць ЕАЭС у саюз роўных і абмяркуюць кіраўнікі дзяржаў "пяцёркі".