Пажар на заводзе "Палімір" ліквідаваны

20 июня 2016

МНС пацвердзіла інфармацыю. Сёння раніцай аб гэтым напісаў у афіцыйным твітар-акаўнце Віталь Навіцкі. Барацьба з пажарам прадаўжалася на заводзе практычна двое сутак, а зараз у Наваполацку працуе спецыяльная камісія. Нагадаем, што інцыдэнт на "Паліміры" адбыўся днём у суботу. Пацярпелых няма, пагрозы для працаўнікоў прадпрыемства і насельніцтва таксама няма. "Перавышэння шкодных рэчываў у атмасферным паветры не зафіксавана, замеры праводзяцца ў пастаянным рэжыме", - запэўнілі нашага карэспандэнта ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.