Вікторыя Азаранка саступае немцы Лаўры Зігемунд

15 января 2019

Не зладзілася з тэнісісткай з другой сотні сусветнага рэйтынгу. Вікторыя Азаранка саступае немцы Лаўры Зігемунд на старце першага ў сезоне турніру серыі Вялікага шлема. Беларуска, дарэчы, 53-я ракетка свету, тэнісістка з Германіі - на 110-й пазіцыі. У першым сэце Азаранка была мацнейшая на тай-брэйку 7:6, у другой партыі вяла з брэйкам, але ў выніку саступіла 4:6 у вырашальнай 2:6 далей ідзе Зігемунд.