Згубіўся? Зубр гуляе па наваколлях Талачына

25 октября 2019

Ці то туман, ці то жаданне паласавацца парасткамі азімага рапсу прывялі ляснога госця да наваколляў Талачына. Відэа з зубрам падзяліліся нашы падпісчыкі. Як лічаць спецыялісты, жывёліна выйшла ў пошуках ежы. Праўда, такое з'яўленне крыху напалохала мясцовых жыхароў.

Нагадаем, зубр занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Спецыялісты запэўніваюць: хутка жывёліна вернецца ў сваё месца пасялення.