Спецыялісты пачалі капітальны рамонт плошчы Перамогі

5 августа 2019

Сёння спецыялісты пачалі капітальны рамонт плошчы Перамогі. Першыя работы - на мануменце і яго падмурку. Зараз усталёўваюць будаўнічыя рыштаванні вакол помніка. Работы на плошчы Перамогі пройдуць у некалькі этапаў. Акрамя рэканструкцыі манумента, плануюць абнавіць яго падмурак і ніжнюю пляцоўку з падземным пераходам, а таксама зманціраваць электрападагрэў гранітнага пакрыцця плошчы.

У абноўленым выглядзе плошча Перамогі адкрыецца ў маі наступнага года да сямідзесяціпяцігоддзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.