Жодзінскі Белаз паставіць у Інданезію 7 кар'ерных самазвалаў

30 марта 2018

Новыя мадэлі тэхнікі для новых напрамкаў экспарту. Жодзінскі БелАЗ 7 кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю 130 тон паставіць у Інданезію. Дэталі і вузлы выкананы з улікам трапічнага клімату. Сёлета плануецца пачаць пастаўкі і ў Мексіку. Там ствараецца дыстрыб’ютарская і сэрвісная сетка. Лацінаамерыканскі рынак зацікаўлены ў БелаЗАх грузападымальнасцю ад 30 да 240 тон.

Васіль Шостак, першы намеснік дырэктара маркетынг-цэнтра ААТ «БелАЗ - кіруючая кампанія холдынга «БелАЗ-холдынг»:

"Што тычыцца працы ў Чылі і Перу, там зараз шмат праектаў, над якімі мы працуем. Там створана структура і тавараправодная сетка, якая дазваляе забяспечваць узаемадзеянне з кліентамі непасрэдна. Вельмі актыўна працуем з краінамі Азіі. Гэта Інданезія, Тайланд, Філіпіны. Усе яны адыгрываюць для нас важную ролю".

Адна з нядаўніх распрацовак жодзінскіх машынабудаўнікоў - БелАЗ на 290 тон. Яе асаблівасць - электроніка ў кабіне вадзіцеля і электрапрывад, якія забяспечваюць высокую прадукцыйнасць у кар'ерах.