Лідар грэчаскай Залатой зары адправіўся ў турму

3 октября 2013

Кіраўніка ўльтраправай партыі абвінавачваюць у стварэнні і ўдзеле ў злачыннай арганізацыі. Напярэдадні ўвечар яго даставілі ў суд, дзе ён шэсць гадзін спрабаваў даказаць безгрунтоўнасць гэтых абвінавачанняў. Але суд вырашыў перавесці палітыка з камеры часовага ўтрымання ў турму - да наступнага пасяджэння. Нагадаем, лідар Залатой зары разам з пяццю дэпутатамі сваёй партыі быў арыштаваны пасля забойства прыхільнікам неанацыстаў музыканта-антыфашыста. Гэтае злачынства выклікала хвалю пратэстаў у краіне. Зараз следства разглядае 32 эпізоды, сярод якіх і забойства, і замахі на забойства, а таксама збіванні, да якіх маюць дачыненне члены Залатой зары.