Пра важныя падзеі тыдня глядзіце ў "Галоўным эфіры"

9 февраля 2020
Сучасныя друкарні ад друкарскага станка Гутэнберга аддзяляюць не толькі стагоддзі і тэхналогіі. Канкурэнцыя ў галіне такая, што не кожны паліграфічны прэс параўнаецца з яе сілай.

Так і ў папяровай галіне. Вось просты  прыклад. Прыгожы яркі сшытак. Такія  падабаюцца  школьнікам. Усё, акрамя кардоннай вокладкі, можна рабіць у нас. Папера, вядома, усё стрывае, але галіна штогод  страчвае на гэтым вялізныя грошы.

Узяць той жа кардон. З-за адсутнасці сваёй вытворчасці Беларусь штогод траціць 100 мільёнаў долараў на імпарт. Наконт гэтага гаварылі ў Добрушы. А тыднем раней Прэзідэнт пабываў і на Шклоўскай папяровай фабрыцы. Гэта комплексны погляд на працу ўсёй галіны. Вядома, пачынаць з чыстага ліста не прыйдзецца, але запоўніць прабелы ў мадэрнізацыі - справа эканамічна прынцыповая.

А вось эканоміка свайго кашалька, без сумнення, хвалюе ўсіх і кожнага. Пры магчымасці чаму б і не сэканоміць запаветны рубель (падкінуць манетку)! Але бывае, што і нізкая цана – такая справа: і ўлева, і ўправа. І ў справу ўступае прынцып "скупому ў два разы баліць". Па прыклады  не пойдзем... паедзем! 

Да нас звярнулася цэлая група таксістаў (тых, хто працуе ў звыклых і даўно вядомых нам службах) з прэтэнзіяй да папулярных агрэгатараў. Маўляў, тыя аказваюць няякасную паслугу. Эканомяць на бяспецы, тэхабслугоўванні, страхоўках і многім  іншым. Таму і  больш рэнтабельныя. Ды і,здавалася б,  усе таксі павінны працаваць у роўных умовах і канкурыраваць, вядома, але сумленна. 

Канфлікт нарастае з кожным новым чэкам  або з яго адсутнасцю. Няўжо лічбавыя платформы выцесняць з рынку традыцыйныя таксі? І ці трэба наводзіць парадак на рынку? Правядзём сваё расследаванне і выслухаем усе пункты погляду. 

Колькі сёння каштуюць "шашачкі",  наконт чаго  дамовіліся прэзідэнты ў Сочы?

З вамі Вольга Макей і Сяргей Гусачэнка. Глядзіце ў праграме.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя