Сталічная міліцыя шукае хулігана, які напярэдадні напаў на пакупніка ў магазіне

4 июня 2014
Невядомы зайшоў у супермаркет каля паўночы, упэўнена прайшоў міма ахоўніка і накіраваўся да маладога чалавека каля касы. Не кажучы ні слова, хуліган стаў біць ахвяру. Пацярпелы абышоўся лёгкімі пашкоджаннямі, дэбашыра своечасова разнялі відавочцы і сек'юрыці.

Вераніка Стрэльская, прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС г. Мінска: Літаральна праз паўхвіліны ахоўнік і пакупнікі, што знаходзіліся паблізу, адцягнулі грамадзяніна ад пацярпелага. Той, хто напаў, выйшаў з магазіна і ўцёк. Пацярпелы расказаў, што не быў знаёмы з хуліганам.

Калі вы пазналі мужчыну на відэа ці былі сведкам нападу, тэлефануйце па нумарах тэлефонаў (044)58-111-26; (017) 257-02-03 або 102.