Жылля ў 2019 годзе ў Мінскай вобласці пабудуюць больш за мільён квадратных метраў

19 января 2019

Гэта самы вялікі аб'ём па краіне. Значная частка будзе індывідуальнай забудовай. Больш ўзвядуць і арэнднага жылля - у Мінску сёлета здадуць мінімум дзве шматпавярхоўкі. Асаблівая ўвага - шматдзетным сем'ям. У цэнтральным рэгіёне для такой катэгорыі грамадзян плануецца пабудаваць 2100 кватэр - на трэць больш, чым летась.

Новабудоўлі відазменяць і ландшафты сталічных гарадоў-спадарожнікаў: для мінчан тут ўзвядуць восем дамоў. Больш за тысячу гараджан змогуць не толькі пераехаць у Смалявічы, Фаніпаль або Лагойск, але і знайсці новыя працоўныя месцы на мясцовых прадпрыемствах.