Новы праект на "Беларусь 1". "Закон і парадак"

11 января 2016

"Беларусь 1" пачынае рэалізацыю амбіцыйнага праекта. Цыкл тэлефільмаў "Закон і парадак". Праект прысвечаны рабоце галоўнага праваахоўнага ведамства краіны і будзе складацца з васьмі серый. Кожная з іх будзе прысвечана вызначанай тэме. Гэта вельмі актуальная праблематыка дзіцячай злачыннасці і аховы грамадскага парадку. Заўсёды вострыя - кіберзлачыннасць і карупцыя. Маньякі і злодзеі ў законе, якія выклікаюць надзвычайную цікавасць гледачоў. Адкрые цыкл класіка жанру серыя "Прафесія злодзей". Сёння - адразу пасля "Панарамы". Завершыцца цыкл тэлефільмаў "Закон і парадак" у пярэдадзень Дня міліцыі, які традыцыйна адзначаецца 4 сакавіка.