Новаму беларускаму спадарожніку падрыхтуюць унікальныя фотаапараты

12 апреля 2018

Свет сёння адзначае Дзень касманаўтыкі. Напярэдадні свята стала вядома, што для новага беларускага спадарожніка спецыялісты плануюць падрыхтаваць унікальныя фотаапараты айчыннай вытворчасці. Дзеючая оптыка дазваляе бачыць нават лабавое шкло аўтамабіляў з вышыні 36 000 кіламетраў, а новы апарат будзе яшчэ больш дакладным. Дарэчы, новы спадарожнік на паперы будзе гатовы ўжо да 2019 года. Той, што знаходзіцца зараз на арбіце, у рабочым стане.

Дзмітрый Сікорскі, начальнік навукова-канструктарскага ўпраўлення "Космас" ААТ "Пеленг": "На сённяшні дзень у космасе знаходзіцца 5 камплектаў здымачнай апаратуры, якая ўсталяваная на спадарожнік беларускі і на расійскія касмічныя апараты. Да канца гэтага года плануецца яшчэ 3 запускі спадарожнікаў розных заказчыкаў, на якія будзе ўсталяваная карысная нагрузка вытворчасці ААТ "Пеленг".

2018 год стане асаблівым для беларускай касманаўтыкі. Бо ў верасні Мінск прыме міжнародны кангрэс, на які з'едуцца больш за 150 касманаўтаў з 40 краін.