У Капенгагене ўшанавалі памяць ахвяраў падвойнага тэракту

17 февраля 2015

Каля 30 000 чалавек сабраліся ўчора ўвечар у дацкай сталіцы, каб ушанаваць памяць ахвяраў падвойнага тэракту. Удзел у акцыі прынялі палітыкі, музыканты і мясцовыя жыхары. Маніфестацыя прайшла ля будынка кафэ ў Капенгагене, дзе здарылася трагедыя. Нагадаем, у мінулыя выхадныя злачынец пачаў страляніну ў кафэ і сінагозе. Два чалавекі загінулі, пяцёра атрымалі раненні. Раней паліцыя Даніі паведамляла пра затрыманне двух падазроных у садзейнічанні арганізатару атакі. Яны дапамаглі яму схавацца ад улад і пазбавіцца зброі.