МТЗ падарыў шоу агнядышных трактароў

29 декабря 2017

Зрэшты, у розных кутках сталіцы Новы год ужо адзначаюць ярка, шумна і літаральна з агеньчыкам. На пляцоўцы каля МТЗ гараджанам падарылі шоу агнядышных трактароў. Моцныя машыны выпісвалі складаныя піруэты сярод полымя і вогненных іскраў. Завяршылася ўсё лазернай імпрэзай і маляўнічым феерверкам.