Дакумент аб узаемадзеянні ў галіне культуры і мастацтва падпісалі міністры Беларусі і Латвіі

10 июня 2016

Маштабны дакумент аб узаемадзеянні ў галіне культуры і мастацтва сёння падпісалі міністры Беларусі і Латвіі Барыс Святлоў і Дацэ Мелбардэ.

У праграме бакі разгледзелі наладжванне прамых кантактаў у сферах тэатра і кіно, музыкі і выяўленчага мастацтва. У пагадненні прадугледжаныя абмены выканаўцамі, музычнымі калектывамі і спецыялістамі. Зараз краіны будуць дзяліцца і інфармацыяй у галіне аховы і рэстаўрацыі гісторыка-культурнай спадчыны.

Дацэ Мелбардэ, Міністр культуры Латвіі: "Нас аб'ядноўвае стаўленне да культуры, і для нашай індэнтычнасці важна, як мы ставімся да культуры, таму што своеасаблівасць нашага народа залежыць ад таго, як мы ставімся да сваёй спадчыны і да працэсаў у культуры нашых дзён".

У рамках двухдзённага візіту ў беларускую сталіцу міністр культуры Латвіі наведала літаратурны музей Янкі Купалы і Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Горкага. Сёння для латвійскай госці адбылася экскурсія па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.