Мінск рыхтуецца да Дня маці

4 октября 2017

Кожны год у сталіцы колькасць шматдзетных сем'яў павялічваецца на тысячу. За клопат і выхаванне 24 мінчанкі ўшануюць самай высокай узнагародай – ордэнам Маці. Гэта жанчыны, якія самааддана выхоўваюць пяцёра і больш дзяцей. Акрамя таго, напярэдадні Дня маці адбудзецца вялікі гарадскі форум, які аб'яднае амаль паўтысячы мінчанак. На дзевяці пляцоўках абмяркуюць пытанні сям'і, прафесійную рэалізацыю жанчын і інклюзіўнае выхаванне.

З 12-га па 15-га кастрычніка адкрыецца пятая інтэрактыўная выстава «Мацярынства і дзяцінства». Гэта майстар-класы і кансультацыі, эксперыментальная школа для маладых матуль. А сёлетні фестываль блізнят і двайнят абяцае пабіць рэкорды – ужо зарэгістравалася 170 пар.

Напярэдадні Дня маці святочныя мерапрыемствы адбудуцца ва ўсіх раёнах сталіцы. Ушануюць і матуль – ветэранаў вайны.