У Магілёўскай вобласці падвялі вынікі выбараў у парламент

19 ноября 2019
Выбаркам Магілёўскай вобласці  падвёў сёння вынікі галасавання. Так, выбары ў парламент у рэгіёне прайшлі ў высокай канкурэнтнай барацьбе. На 13 дэпутацкіх месцаў прэтэндавалі 62 кандыдаты - амаль 5 чалавек на месца. На ўчасткі прыйшлі звыш 663 тысяч выбаршчыкаў -  або 82,5 %. Паведамленняў ад назіральнікаў, у тым ліку замежных, аб якіх-небудзь парушэннях выбарчага заканадаўства на ўчастках не паступала. 

Валерый Берастаў, старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі VII склікання: "Правам толькі датэрміновага галасавання скарысталася больш за 39 % выбаршчыкаў, унесеных у спісы для таемнага галасавання. Выбары ў вобласці праходзілі спакойна, планамерна, без усялякага напружання, у такой, я б сказаў, вельмі добразычлівай абстаноўцы".

Вынікі выбараў у рэгіёне  зацверджаны. 13 дэпутатаў  прадставяць Магілёўскую вобласць у парламенце краіны.


Тэгі:

#Выборы 2019