Марафон "75" прыбыў у Брэст

12 июня 2019

Калона выехала з Мінска напярэдадні і вось сёння  ўдзельнікі рэспубліканскай акцыі  пабывалі на гераічнай зямлі Брэсцкай крэпасці. Па цытадэлі пранеслі палотнішча "Беларусь памятае". Яго фрагменты збіраюць па ўсёй краіне. На іх напісаныя імёны вызваліцеляў. Сярод удзельнікаў марафону  моладзь, ветэраны і сведкі вайны. Ля сцен крэпасці арганізавалі open-air : музей на колах і мабільную фоталабараторыю. Кожны, хто пажадаў,  мог прынесці здымкі франтавікоў, якія ўвойдуць у рэспубліканскі альбом пад назвай "Беларусь памятае. Родныя твары Перамогі".

Усяго на маршруце  15 населеных пунктаў. Завершыцца марафон сімвалічна  ў дзень 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З-га ліпеня  па праспекце Незалежнасці ў сталіцы пранясуць палотнішча "Беларусь памятае". А затым яго перададуць у Музей Вялікай Айчыннай вайны.